(no subject)

Jul 17, 2008 09:53

1. Калі парасон ламаецца ў дождж, то гэта азначае, што трошку не пашчасціла і трэба набыць новы. Але чаму ў мяне ад гэтага пачынаецца дэпрэсія?
2. Зайшла ўчора ў нацыяналку, у аддзел рэдкай кнігі. Кнігамі цікавілася я і яшчэ нейкая дзяўчына. І пяць бібліятэкараў у адной маленькай залі. Таму мне стала неяк сорамна за тое, што патрывожыла іх мірнае суіснаванне сваёй цікаўнасцю да каталога. Сядзела за сталом адная і адчувала, што не месца простым людзям у гэтай залі, што яна створана выключна для бібліятэкараў, а ўсе астатнія  - акупанты. І мне страшна цікава, чым яны ўвесь час там займаюцца, гэтыя бібліятэкары? Кніжак у аддзеле няшмат, ды ніхто іх асабліва і не патрабуе. Але ўсе бібліятэкары варушацца, як мышы па кутах. Адным словам, дзіўнае месца.
Previous post Next post
Up