Хто з'еў усе каштаны?

Aug 27, 2010 19:48



Ведаю, што ўсе вы тут вельмі назіральныя і даўно заўважылі, што ўжо некалькі год запар пры канцы ліпеня пачынаюць хварэюць нашы каштаны: лісты  жоўкнуць, сохнуць і ападаюць. Глядзіш на высахшыя дрэвы, такое ўраджанне, што ў жніўне наступіла глыбокая восень.



А здарылася вось што. Завітаў да нас шкоднік з Македоніі - мініруючая каштанавая моль. Гэта дробная казурка атрада матылькоў. Дарослыя молі дасягаюць даўжыні 3-4 міліметраў.  Гусеніцы развіваюцца ў тканках ліста, выядаючы яго знутры. Моцнае паражэнне вядзе да заўчаснага завядання лісця.

У Еўропе з насякомым змагаюцца ін’екцыямі, а ў Беларусі на ўколы, як вядома, няма дазволу і грошай. Адна ін’екцыя каштуе каля 20 долараў. І на кожнае дрэва іх неабходна некалькі. Для Беларусі гэта дорага. І таму нашы адмыслоўцы прапануюць свой сродак лячэння: трэба, кажуць, хаця б апалае лісце паўсюдна прыбіраць і знішчаць, бо менавіта ў іх гэты паразіт зімуе, або можна высякаць і засаджваць новымі.

Калі паглядзець на вуліцу праз мае акенцы, можна налічыць каля 6 каштанаў. Атрымоўваецца, па дзве ін’екцыі на кожнае драэва і 240 даляраў будзе каштаваць уся працэдура... за шмат-за шмат. Але вельмі шкада каштанаў, яшчэ калі малая была, шла са школы і цягнула цэлыя кішэні каштанчыкаў - прыемныя успаміны...

Так што трэба брацца за граблі і "веславаць" апалае лісце і знішчаць, знішчаць, знішчаць...

есть мнение

Previous post Next post
Up