Не так далёка ад горада Баранавічы, ёсць невялікі гарадок Ляхавічы. А ужо ў ім ёсць касцёл Ушесця Святога Крыжа.
Стары ляхавіцкі касцёл, разбурылі ў 1960-я гг., але ўжо ў 2000-я гады побач з падмуркамі старой каталіцкай святыні ўзвялі новы мураваны касцёл з чырвонай цэглы.
Касцёл уражлівае сваёй дагледжаннасцю, прыгажосцю і гармоніяй.
Прыемна цешыць вока ўнутраны дворык касцёлу. Увагу прыцягвае не толькі ландшафтнае вынаходніцтва, але і гіпсавыя фігуры святых з біблейскіх чытанняў.
А гэта святочная капліца з вялікім дэкаратыўным ружанцам на мураванай сцяне з валуноў.
Уваход касцёлу сустракае незвычайнымі сучаснымі дзвярыма ўпрыгожанымі рымскімі лічбамі.
Узнікае пытанне: чаму менавіта такое вырашэнне?
Падчас візіту ў горад Ляхавічы, мной была адзначана адна асаблівасць: амаль што ўсе жыхары гэтага гораду аддаюць перавагу веласіпеду - як асноўнаму сродку перамяшчэння. Нават у касцёл яны прыязджаць на дзвух колах.
Калі ўваходзіла ў касцёл, мяне сустракаў - чорны веласіпед, калі выходзіла ўжо - аранжавы. Містыка :)))
І яшчэ, пры канцы хочацца дадаць, што ляхавіцкі касцёл Ушесця Святога Крыжа быў пабудаваны на сродкі мясцовых вернікаў, якія актыўна прымаюць удзел у развіцці і захаванні каталіцкай святыні разам з Рэгінай Паплаўскай, з жанчынай з вялікім сэрдцам, душою і незвычайным пачуццём прыгажосці. Дзякуй усім ім за гэта.