в. Жабінцы ў Першую сусьветную вайну

Jun 26, 2013 00:23

Вось патрапіў у маю калекцыю такі здымак.


Беларускі мужык басанож, разам з двума нямецкімі жаўнерамі часоў Першай сусьветнай вайны. Пастановачнае фота побытавай сытуацыі. Відаць стаялі недзе ў 1915-1918 гг гэтыя немцы ў хаце селяніна - адпачывалі пасьля знаходжаньня на перадавой. Зрабілі здымак для сваіх родных і падаравалі адзін гаспадару.
Сам здымак так і падпісаны “Память войны руссконемецкой”



Дзякаваць Богу, гаспадар быў пісьменны і пакінуў тлумачальны надпіс. Ззаду чытаем: “Николай Лопутъ. Деревни Жабинцы, Городической волости, Новогрудского уезда, Минской губ.”

Няма цяпер відаць ня той хаты, не засталося і сьлядоў ад гэтых людзей. Толькі гэты здымак фармату паштоўкі з Мікалем Лопуцям басанож на ганку сваёй хаціны. Дарэчы, вёска цяпер уваходзіць у Гірмантаўскі сельсавет.

Барановичи: вчера и сегодня, район, старыя фотакарткі

Previous post Next post
Up