Пилсудский. Акцизное управление. Дом на Брестской. Татьяна Гринкевич

Jun 12, 2013 17:51

Хоць Баранавічы - горад малады, мясцовых паданняў, звязаных з тым ці іншым домам, тут хапае. Вось, да прыкладу, будынак медыцынскага вучылішча, які ў пачатку мінулага стагоддзя быў гасцініцай. У адным з яе пакояў доўга пражываў па прычыне раптоўнай хваробы знакаміты пісьменнік Шалом-Алейхем. У гады Вялікай Айчыннай вайны, кажуць, акупанты размясцілі ў гасцініцы гестапа. Магчыма менавіта таму (пра гэта часта расказваюць студэнты-медыкі) у сутарэннях вучылішча да гэтага часу можна пачуць ці то стогны ахвяр гестапаўскіх катаў, ці то проста скавытанне ветру...
А вось яшчэ, ці то казка, ці то быль. Яе распавядаюць пра іншы старадаўні будынак - былое акцызнае кіраўніцтва. Яно калісьці нібыта было прайграна ўладальнікам у казіно Рыа-дэ-Жанэйра. Паводле падання, дом выкупіў для грамадскіх патрэб сам цар-бацюшка. Мікалай ІІ, дарэчы, у Баранавічах, бываў неаднаразова, як і кайзер Вільгельм ІІ, і маршал Юзэф Пілсудскі. Пра апошняга, дакладней пра легенду, звязаную з наведваннем ім майго роднага горада, я і хачу расказаць.



продолжение

даследванне, старый город

Previous post Next post
Up