В конец пиз...нулись

Sep 16, 2010 14:15




"З 14 па 17 верасня ў Менску, у выставачным цэнтры на Купалы, праходзіць шостая міжнародная выстава «Хлебная і кандытарская справа - 2010
Выставу арганізавала прадпрыемства «Хлебпрам-Медыя», а ўдзел у ёй бяруць больш за 60 кампаній з 10 краін свету.

У межах выставы таксама праводзіцца адкрыты чэмпіянат кандытарскага мастацтва - «Шакаладная Беларусь». Лепшыя кандытары краіны проста на адкрыцці выставы стварылі кампазіцыі з шакаладу. Умовай конкурсу ёсць стварыць выяву цікавай і відовішчнай мясціны Беларусі. Удзельнікі конкурсу зразумелі гэта па-свойму. Гродзенцы стварылі вялікі касцёл з белага шакаладу.

А вось берасцейцам адмовіў густ - яны вырабілі... шакаладную Хатынь, не забыўшыся пры гэтым выставіць вялізную шакаладную плітку з выказваннем Лукашэнкі 0_0

Ад кандытараў не адсталі і пекары. Чаго варты адзін толькі выраз «Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада!», які невядомы аўтар вырашыў размясціць проста на скарынцы вялікага бохана.

На выставе ўсё гэта можна не толькі пабачыць, але і пакаштаваць. Яна будзе працаваць яшчэ два дні, таму варта паспяшацца."

источник - nn.by/

Беларусь, пресса

Previous post Next post
Up