Дзякуючы
запісу сябра
jo_bloggs , я знайшоў мапу міжваенных, за польскім часам, Баранавіч і навакольля.
(Цісьніце на малюнак, каб атрымаць большы памер)
Аказваецца, мая родная вёска прынамсі па-польску называлася МуСькавічы. А я з вуснаў родзічаў ды сваякоў у дзяцінстве чамусьці заўсёды чуў крыху іншы варыянт -- МуЦькавічы... Назву зьмнілі ў 60-тыя. На савецка ідэялагічнаправільную і безаблічную "Звёздное"... Бррр!.. Цяпер мала хто памятае старую назву. А з новай бываюць кур'ёзы -- таксіст іншым разам можа павезьці Вас не ў вёску, а на вуліцу Звёздную, што за малаказаводам...