Ад'езд

Sep 21, 2007 08:19

   Сёньня я зьязджаю. Прыкладна на дзён 10. Таму калі не ўбачыце мяне ў ЖЖ ці на слуцкім форуме ў гэты час, не зьдзіўляйцеся. Трэба зрабіць нейкую паўзу, бо трохі пачаў стамляцца ад усяго на сьвеце...
   Гэты тыдзень увогуле быў даволі цяжкі. Трэба было пасьпець шмат чаго зрабіць, бо ня думаю, што хтосьці б яшчэ зрабіў гэта за мяне. Прышлося стварыць нават сьпіс, што трэба зрабіць у першую чаргу. Спачатку ў ім было 12 пунктаў, пасьля дайшло да 20-ці. Пасьпеў выканаці усе 20. Але ў выніку маю стомленасьць (прышлося шмат паезьдзіць), недасыпаньне (дзьве ночы ўвогуле не спаў) ды ня вельмі добры настрой. Плюс яшчэ здарэньне ў сераду, якое, думаю, я запомню на ўсё жыцьцё... Калі да гэтага дадаць расьп... не, хай будзе раздалбайства "некаторых таварышаў", тады ўвогуле атрымаецца поўны гамон... Ня ведаю, але здаецца, што не адпачну й на працягу гэтых тыдняў... Недасыпаньне будзе дакладна...
   Асабліва крыўдна за акцыю "Беларускую кнігу - беларускім дзецям!" у Слуцку... На днях зьявіліся канкрэтныя прапановы, але ня ведаю, што будзе пасьля майго прыезду... У любым выпадку, у Слуцку акцыя працягнецца й на кастрычнік.
   Во, яшчэ ўчора даведаўся, што са мною вельмі хочуць пазнаёміцца ды "паразмаўляць" некаторыя слуцкія казакі. Натуральна, што гэта зьяўляецца сьледзтвам маіх наездаў на гэтых "прышлых казачкоў" на слуцкім форуме... Відаць, ніякіх славесных аргумэнтаў у йх ужо няма, але засталася яшчэ магчымасьць "паразмаўляць"... "Вельмі здаровыя чувакі", як мне апісалі гэтых "казачкоў")))... Ладна, прыеду, а там паглядзім, што за яны...
   P.S. Калі што будзе тэрміновае, ёсьць роўмінг на Velcom-е, таму тэлефануйце, але лепш пішыце смс-кі))) Усё, да сувязі...
  

разьдзяўбайства, акцыя, асабістае

Previous post Next post
Up