Feb 04, 2010 23:59
"Накатаў" чарговую скаргу. На гэты раз на кіроўцу і кандуктаршу слуцкага Аўтобуснага парку №2. Збольшага на кіроўцу. Хамства і разьдзяўбайства паўсюль пачынае страшэнна напружваць, карацей, проста заіпалі... Атрымаць "Кнігу заўвагаў і прапановаў" атрымалася ня так лёгка, настойліва раілі проста "разабрацца на словах". Канечне, бо слуцкі АП №2 лічыцца адным зь лепшых слуцкіх прадпрыемстваў, ёпта, нашто ім гэтыя скаргі... Ледзь не пасварыўся з гэтай нагоды з сакратаркай з прыёмнага, нават хацеў адзначыць гэтае "нежаданьне па першым запыце" ў скарзе, пасьля нечага перадумаў. Гэта нават і лепш, аказалася ў далейшым, што гэта маці аднаго майго добрага знаёмага. "Накатаў" на тры старонкі. Зьбянтэжаная сакратарка не магла зразумець, навошта так шмат тэксту. "Калі б не скарочваў, атрымалася б на старонак пяць" - паспрабаваў яе супакоіць. Здаецца, пасьля гэтых словаў яна троху супакоілася (гы, хацеў бы я на яе паглядзець, калі б насамрэч напісаў на пяць)))). Тут яшчэ дырэктар Аўтапарку падыйшоў, пачаў цікавіцца, што ды як... Рэдка, відаць, да іх хто дабіраецца ў такую далечыньню...
Разьвітваліся дэманстратыўна ветліва. Па просьбе пакінуць нумар тэлефону разумею, што самае цікавае яшчэ наперадзе. У прынцыпе, мяне пра гэта папярэджвалі...
p.s. Да "славы" Зінаіды Ц-к зусім не імкнуся.
Слуцак,
разборкі,
мудакі,
асабістае