"Кватэрнік"

Oct 14, 2009 04:05

На мінулых выходных патрапіў на т.зв. музычны "кватэрнік". Як казаў галоўны арганізатар дадзенай імпрэзы, гэта быў першы адмыслова арганізаваны "кватэрнік" у Слуцку за апошнія некалькі гадоў. Хутчэй за ўсё, ён меў рацыю, бо чалавек, як кажуць, "у тэме". Назоў імпрэзы быў даволі правакацыйны: "Русский Прорыв здесь".

Перад пачаткам з насьцярогай чакаў, што тутака дакладна не абыйдзецца без прапаганды а-ля "Егор Летов - наше всё" ці "Русский рок - живей всех живых". Зрэшты, нешта падобнае ўсё ж адбылося перад пачаткам выступаў музыкаў, таму давялося пачуць, як людажэрны Захад хоча зрабіць з усіх славянаў рабоў, як жадаюць нам, беларусам ці тое ўсім славянам, навязаць чужыя заходнія каштоўнасьці, у тым ліку і ў музыцы, і г.д. Дасталося, дарэчы, і крамлёўскім правадырам, маўляў, таксама разлагаюць духоўнае братэрства славянскіх народаў. Папуколі пры гэтым зусім не ўзгадвалі... Добра яшчэ, што такія размовы ня вельмі зацягнуліся, і далей уладарыла ўжо музыка пад гітару. Ня буду спыняцца шмат на тэкстах песьняў і на іх выканаўцах, адзначу толькі, што ў тэкстах не было аніякай палітыкі, толькі сацыяльная праблематыка ды сьцёб з нашай не зусім вясёлай рэчаіснасьці. Карацей, тое, што трэба. Але ўсё ж троху і пра выканаўцаў выкажуся. Выкананьне, імхо, было на добрым узроўні, таму апладзіраваў я дастаткова шчыра...



Напрыканцы адбылася цікавая дыскусія пра стан сучаснай музычнай індустрыі, і беларускай ў прыватнасьці. Здаецца, я не выглядаў тут зусім нейкім дылетантам, пры гэтым некаторыя патасныя "мэляманы" зьдзівілі сваёй неабазнанасьцю простых рэчаў. Пазёры хрэнавы...

Вяртаўся дамоў стомлены, але задаволены... Дзень прайшоў не дарма.

Фсё.

пазытыў, Слуцак, музло, асабістае, фота

Previous post Next post
Up