"Вэрхал"

Jan 07, 2009 19:50

Вырашыў усё ж адпісацца за некалькі мінулых дзён, бо, па-першае, пра некаторае хочацца выказацца, па-другое, пра некаторае ня хочацца забыцца праз пэўны час.

Пачнем усё з адзначэньня Новага году. Падрыхтоўка была не такой цікавай, а вось ужо само сьвята прайшло амаль па пляну. Як і плянавалася, гэта быў "Дзікі навагодні Вэрхал у Карнея"))) Месцам вырашылі абраць хату Карнея (karniej_dziki), бо яна была найбольш бліжэйшая да галоўнай гарадзкой елкі, на каторую мы, на жаль ці на шчасьце, так і не патрапілі (таму і "амаль прайшло па пляну")))) Гэты сапраўды быў "Дзікі Вэрхал": некаторыя сябры-таварышы мяне моцна зьдзівілі, было шмат нечаканых, але прыемных сюрпрызаў і шмат чаго іншага... Другі дзень "Вэрхалу" - гэта ўвогуле жэсьць нейкая. Мля, ня думаў, што сур'ёзныя людзі могуць так дурачыцца))) За некаторымі рэчамі проста назіраў праз шчыліну, хаваючыся ў іншым пакоі, бо, прабачце, гэта было ўжо занадта жорстка нават для "несьвядомага")))...

На наступны дзень была сустрэча зь сябрамі-таварышамі па барацьбе. Некаторыя "адмарожаныя нацыяналюгі" паказалі сябе, на жаль, звычайнымі расьпізьдзяямі...

3-га бухалі са слуцкім рок-гуртом "Цезий-137". Месца абралі даволі цікавае, здаецца, там нічога не зламалі))) Пад канец "мерапрыемства" пакачаліся троху па сьнезе - тупа, але даволі сьмешна атрымалася)))

Наступны дзень пачаўся даволі нэрвова. Спачатку мне прызначылі "стралу" ў Менску, на каторую я павінен быў пасьпець (са Слуцку ў Менск) за 30 хвілінаў (і гэта пры тым, што прызначылі прыкладна ў гадзіну ночы). Пасьля даволі жорстка паспрабавалі абразіць. Прыйшлося троху папужаць мардабоем аднаго мудзілу. Нечакана для мяне далей было публічнае прабачэньне, просьба пайсьці на прымірэньне і запрашэньне на піва. Можа, не такі ён ужо і мудзіла...

У бліжэйшыя дні (ужо ў пятніцу!!!) мяне чакае даволі цікавы канцэрт з удзелам слуцкага гурту "Searching For Life". У гурце граюць толькі тры дзяўчыны-падлеткі, самі сябе клясіфікуюць як "protest industrial metal band" (о_О!!!). Спадзяюся, зграюць мае ўлюбёныя "Disorder" і "Risk". Мля, чаму я такі ўжо стары?)))

Пасьля яшчэ чакае паход у госьці да сябра-аднаклясьніка. Даўно ўжо кліча і ён, і ягоная жонка, вельмі файныя людзі, таму без варыянтаў - трэба будзе ісьці бухаць)))

Наступнымі будуць сябры з Лучнікоў (вёска такая пад Слуцкам). Калісьці абяцаў адзначыць зь імі адну падзею, усё, здаецца, атрымалася, таму тут таксама, здаецца, без варыянтаў))) Толькі на гэты раз прыйдзецца браць з сабою нешта больш "моцнае", бо так лёгка ня выкручуся. Паганяю троху іхняга сабаку: калі апошні раз быў, ён вельмі нахабна сябе паводзіў. Трэба будзе правучыць сабаку)))

Ледзь не запамятаваў. Яшчэ ж трэба неяк ў Менску апынуцца на днях, таксама нешта абяцаў. Але гэтыя могуць і пачакаць)))...

А там, глядзіш, і Новы год па старому стылю будзе. Некаторыя пляны таксама ўжо былі, але пайшлю ўсіх нах і буду проста адпачываць дома)))

Усё будзе добра!

p.s. Сёньня даведаўся, што ў беларускай мове пасьля "м" і "п" нельга пісаць мяккія знакі. Гэта дакладна праўда?

сябры, Слуцак, мова, сьвята, Менск, мудакі, музло, вэрхал, асабістае

Previous post Next post
Up