Камунякі й Лябедзька

Mar 18, 2008 16:11


   І чаго гэта ўсе раптам накінуліся на камунякаў? Камунякі тое, камунякі гэтае... На мой погляд, калі зь кім і трэба "разьбірацца" ў першую чаргу, дык гэта зь Лябедзькам і ягонай камандай, бо менавіта ад іх ідзе больш выразная пагроза й для дэмакратычнай апазыцыйнай супольнасьці, і для будучыні Беларусі ўвогуле... Менавіта дзякуючы інтрыгам і крыўдам Лябедзькі камуністы павялічылі свой уплыў на апазыцыйнае асяродзьдзе. Калякін ніколі ня будзе адзіным дэмакратычным кандыдатам, камуністы ніколі ня будуць кіроўчай сілай дэмакратычнага руху, бо для абсалютнай большасьці актывістаў гэта непрымальна... Таму што камунякі... Ну, адбудзецца цуд, і Калякін пакаіцца за злачынствы камуністычнай улады, можа, нават заўтра камуністы заявяць пра зьмены свайго стаўленьня да НАТО ці ЭЗ, і што, яны адразу стануць белымі і пухнатымі? Калякін можа заяўляць што хоча, як слушна хтосьці заўважыў, ён кажа толькі тое, чаго ад яго чакаюць. На Захадзе - адно, на Ўсходзе - другое, у Беларусі - трэцяе... Хай трындзіць, усё роўна камунякам няма веры... А вось такі "змагар" як Лябедзька - зусім іншая гісторыя... Кіраўнік правай лібэральнай партыі, добра валодае беларускай мовай, цудоўны аратар - вось дзе, на мой погляд, пагроза... І шмат хто з прыстойных і сьвядомых беларусаў купляецца на гэты вобраз, шчыра верыць, які добры зь яго б атрымаўся прэзыдэнт...
   Пінаць жа камуністаў значна лягчэй і прасьцей, таму давайце лепш пінаць камунякаў, а Лябедзька й надалей будзе працягваць сваю "змагарскую" дзейнасьць... Амінь...
  

камунякі, разборкі, Лабэдзька

Previous post Next post
Up