Юрий Шевчук присоединился к участникам "Марша несогласных" в Петербурге. Таким образом он впервые заявил о своих политических симпатиях нехудожественными средствами.
Его коллега Андрей Макаревич, напротив, средствами песни и пляски подтвердил свою приверженность действующей власти.
Ночью он принял участие в концерте на Васильевском спуске в честь удачных выборов президента в компании с такими звездами телеэкрана, как Григорий Лепс, "Любэ", Виктория Дайнеко, Дмитрий Колдун, Владимир Путин и Дмитрий Медведев.
Падгледзеў у
pisalnik Не, усё ж такі нездарма я калісьці ўсур'ёз і надоўга "падсеў" на DDT. Спачатку мне проста падабаліся песьні ЮЮШ, пасьля яны ўжо ня проста падабаліся, а там хутка я ўжо стаўся сапраўдным фанатам DDT. На сёньняшні дзень маю ў асабістым архіве ўсе плыткі DDT, некалькі рарытэтных запісаў, напэўна, усё існуючае відэа, некалькі інтэрв'ю з ЮЮШ і шмат чаго іншага... Некалі ў мяне нават быў нумар мабільнага ЮЮШ))) Як я яго атрымаў - доўгая й цёмная гісторыя; ці сапраўдны гэта быў яго нумар, я так і не даведаўся, але гэты нумар я перапісваў некалькі разоў у розныя свае нататнікі... Мяне нават асабліва й не цікавіла сапраўднасьць нумару, прыемна было проста думаць, што, магчыма, гэта насамрэч так... Асоба ЮЮШ паціху ператварылася ў мяне ў культ ЮЮШ. Але мяне гэтае ўжо ня вельмі турбавала. І не турбуе па сёньняшні дзень... Заўсёды паважаў прынцыповых людзей, нават калі ня быў зь імі згодны. Але тут ня той выпадак. Некалі пасьля "вядомага паходу" беларускіх рок-музыкаў да Праляскоўскага ўзгадаў практычна аналягічны паход ужо расейскіх рок-зорак пад "кіраўніцтвам" БГ да Суркова... Макарэвіча, калі не памыляюся, на гэтай сустрэчы не было. Здаецца, ён пасьля ў нейкім інтэрв'ю са шкадаваньнем расказваў, чаму не атрымалася ў яго папрысутнічаць на гэтай "размове" і як ён хацеў б там апынуцца... ЮЮШ не пайшоў. Не таму, што ў яго не атрымалася, а таму што ён проста "клаў" на ўсе гэтыя сустрэчы з крамлёўскімі стратэгамі разам з гэтым самым Сурковым. Лявон Вольскі - не ЮЮШ. Канечне, сытуацыя адрозьніваецца, канцэрты DDT пакуль не забараняюцца па палітычных прычынах, песьні ў ратацыях на ФМ-радыёстанцыях, але чамусьці амаль упэўнены, што ЮЮШ б ніколі не пайшоў на "дыван" да ўлады... Нават "проста паслухаць"...
І яшчэ... ЮЮШ па бацьку - татарын, Макарэвіч - беларус... Усё...