Белпіва

Jan 25, 2008 14:46

   Прышлося сёньня праехацца на маршрутцы. Паездка як паездка, пакуль у маршрутку не падсеў нейкі мужык. Не сказаў б, што быў ён зусім нецьвярозы, але літаральна праз пяць хвілінаў наша аўто было напоўнена пахам знакамітага беларускага піва. Гэты пах немагчыма з чымсьці пераблытаць, яго ведае амаль кожны (хто ня ведае - той маскаль)))) Прычым упэўнены, што гэта была "Крыніца-1". Галаву на адсячэньня даю)))... Мля, прышлося ехаць у гэтай газавай камэры амаль дзьве гадзіны. Канечне, гэта не знакамітае "Шахтарскае", але ж... Відаць, высокаякасны беларускі солад ды хмель - гэта ня толькі словы. Гэта яшчэ й пах...  
  

піва, асабістае, сьмех

Previous post Next post
Up