Салідарнасьць з Аляксандрам Зьдзьвіжковым

Jan 18, 2008 21:48

Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справе былога намесьніка рэдактара газэты "Згода" Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён атрымаў тры гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда. Тыя карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краінаў, у тым ліку ісламскіх, і нідзе журналісты ня трапілі за тое ў турму.

Падрабязнасьці: тут і тут

акцыя, салідарнасьць, супольнасьць

Previous post Next post
Up