Aug 25, 2007 10:39
Мілінкевіч ня любіць італьянскі футбол...
-1...
Мілінкевіч любіць ангельскі футбол...
Яшчэ раз -1...
У выніку маем: Мілінкевіч -2)))...
Італьянскі футбол... Шмат хто з маіх сяброў і знаёмых не падзяляюць ды не разумеюць маю любоў да футболу гэтай краіны... "Нецікавы..., непрыгожы..., занадта прагматычны...., ад абароны..." і т.п. Нават Мілінкевіч далучыўся да гэтых "заўзятараў")))... Але ж...
Пачынаю ўзгадваць адкуль у мяне ўзьнікла гэтая "загадкавая любоў"... Так, гэта здарылася ў залатыя часы "Міляну"... Ван Бастэн, Гуліт, Райкард, Барэзі, Масара, малады Мальдзіні... "Мілян" стаў для мяне тады клюбам №1. Ужо пасьля прыйшла цікавасьць і да такіх гульцоў, як Рабэрта Баджа, Віялі, Батыстута, Самарана, Манчыні, Вэа... Памятаю, як мы з маім сябрам-аднаклясьнікам кожны аўторак ішлі да кіёску "Белсаюздруку", каб набыць "Прессбол" ды паглядзець, як закончыліся апошнія матчы чэмпіянату Італіі, хто на якой хвіліне забіў гол, што там панапісваў гэты "таленавіты журналіст" Дзяніс Арлоў)))... Н-да, былі часы... Мой сябра, дарэчы, быў фанатам "Ювэнтусу", і з гэтай нагоды ў нас з ім часьцяком узьнікалі спрэчкі... Гэта ж ўжо быў час "Ювэнтусу"... "Мілян" быў дзесьці ў сярэдзіне табліцы, дэманстраваў нестабільную гульню... Непрыемна ўзгадваць, але лік 6-1 і тады, і цяпер выклікае ў мяне кепскія ўспаміны... Жартачкі сябра пра Serie B зьлілі мяне, але разам з гэтым і расла мая любоў да "Міляну". Хто ж ведаў, што прыблізна праз 10 гадоў ужо "Ювэнтус" будзе граць у Serie B)))... Карацей, AC Milan ForeveR!!!
Асабіста я не разумею, што цікавага можа быць у чэмпіянаце Ангельшчыны? Прынцып "бей-бяжы" - не для мяне... Ну, можа, "Чэлсі", "МЮ" "Арсэнал" ды трошачкі "Лівэрпуль" яшчэ спрабуюць гуляць у кантынэнтальны футбол, але ж астатнія клюбы - балота... Гішпанскі чэмпіянат... Увогуле незразумелы чэмпіянат... Паглядзіце на зборную Гішпаніі... Калі ў ангельцаў, італьянцаў, партугальцаў, нават у немцаў з французамі яшчэ хоць існуе нейкі стыль гульні, дык у гішпанцаў яго ўвогуле няма!!! Таму зборная Гішпанія кожны раз на тытульных чэмпіянатах і аказваецца ў Ж... Так, клюбы Гішпаніі дэманструюць часам прыгожы футбол. Але ж дэманструюць яго замежныя гульцы! Якая зорка ёсьць у гішпанцаў? Раўль? Торэс? Такіх у кожнай моцнай эўрапейскай зборнай хапае, прычым значна больш па колькасьці й лепшых па якасьці... Пра нямецкі чэмпіянат увогуле амаль нічога казаць ня буду, каб не пакрыўдзіць Зьміцера Панкаўца)))... Дынама-машына нейкая...
Сёньня стартуе чэмпіянат Італіі. Чакаю яго зь нейкім дзіўным пачуцьцём... Здаецца, у гэтым годзе ад чэмпіянату ды й ад італьянскіх клюбаў увогуле трэба чакаць сюрпрызаў... Таму, хто б там што ні казаў
Forza Italia!!!
Forza Milan!!!
Італія,
футбол,
асабістае,
М!