Пра вынікі Зьезду Партыі БНФ

Dec 10, 2007 17:52

   Ня ведаю, як хто, а я практычна цалкам задаволены вынікамі Зьезду Партыі БНФ і ГА БНФ "Адраджэньне", каторы адбыўся ў гэтыя выходныя. Практычна цалкам, удакладняць ня буду.
   Вялікае расчараваньне асабіста для мяне - Моладзь БНФ. Сапраўдныя шакалы каманды аднаго з былых кандыдатаў. Шмат чуў пра Каліту. Пачуў яго выступы й сам на Зьездзе. На мой сьціплы погляд, звычайны папуліст + не зусім адэкватны чалавек. Але самае незразумелае для мяне, чаму ніхто (нават з блізкага атачэньня Вячоркі) мне ня змог растлумачыць, адкуль узялася гэтая квота ў 30 дэлегатаў для Моладзі БНФ? І чаму 30, а не 20 ці 50? І што ўвогуле гэта за квота? Сябры Моладзі БНФ павінны былі абірацца на агульных сходах сваіх суполак, арганізацый на месцы. Не змаглі -  трэба заслугоўваць сваё права, а не разьлічваць на нейкія там квоты. Амаль усім вядома, дзеля чаго гэта ўсё было зроблена. Вось цяпер ужо створана нейкая камісія "Жанчыны БНФ". На Зьезде даведаўся, што дэ-факта існуе яшчэ таксама групоўка "Вэтэраны БНФ". На падыходзе, відаць, "Мужчыншчыны БНФ", "Пэнсіянэры БНФ" і г.д. І хутка ўсім будуць патрэбны квоты. У адказ ж, відаць, будзе стварацца "Рэгіёны БНФ", "Рухавікі БНФ" і г.д. Паглядзім тады, хто больш створыць гэтых камісій, і ці хопіць на ўсіх іх гэтых самых квотаў)))
  

асабістае, Партыя БНФ, супольнасьць

Previous post Next post
Up