Упершыню ў Вільню я патрапіў тры гады таму. Дагэтуль памятаю, як мяне ахапіла містычнае пачуццё дэжа вю: я быў у гэтым горадзе раней. У ім добра дыхалася, узнімаўся настрой, а старыя вузенькія вуліцы былі быццам ужо знаёмыя. Цяпер я намагаюся наведваць літоўскую сталіцу кожны год, ды калі еду з аэрапорта да горада, адчуваю, што прыехаў дадому. Брызбэн, Полацк ці Менск падобных сэнтыментаў у мяне не выклікаюць.
Прыехаў дадому, ды адразу пачаў фатаграфаваць. І, ведаеце, нават месяца ў горадзе не хапіла, каб захаваць у выявах хоць бы сотую частку ўражанняў.
Сталіца Вялікага Княства заўсёды радуе цікавымі формамі і колерамі сваёй архітэктуры, помнікаў, ды наваколля.
Дарэчы, наконт колераў: я, нарэшце, зразумеў, чаму мне ўвесь час так падабаліся віленскія тралейбусы. Яны пафарбаваны ў колеры дахаў Старога Горада!
І новыя Салярысы таксама. Дробязь, але ж які амаль мастацкі эфект назіраем у такой звычайнай урбаністкай рэчы як грамадскі транспарт!
Гэты таварыш яўна набыў аўтамабіль такога колеру не для паездак па якім-небудзь Фабіёнішкам.
А паліцэйскі корч трохі не ў тэме.
Тыя самыя ружова-апельсінавыя дахі. І вузенькія вуліцы, на якіх, здаецца, дзьме вецер гісторыі.
Менавіта па такім вуліцам я і люблю шпацыраваць у Вільні. Хай па Замкавым ды Нямецкім лётаюць шматлікія турысты. Тут жа іх менш. Можна нікуды не спяшацца, ды здымаць на камеру кожны ліхтарык над вокнамі. Ну і слухаць тое, аб чым размаўляюць будынкі. На розных мовах.
Прыемна, што беларускіх шыльдаў у цэнтры становіцца ўсе больш: за колькі метраў ад знакамітага будынка Скарыны, на вуліцы Сціклю цяпер ёсць шыльда беларускаму паэту ды святару Казіміру Сваяку.
Спадар Міцкевіч/Міцкявічус цісне падабайку за беларускую лацінку на шыльдзе Сваяка.
Хутка будзе вечар. Уключаць лямпачкі. І палезе з усіх бакоў містыка Старога Горада.
А вось і яна.
Засынае Вільня. Не уся яна, вядома, святлом заліта, як некаторыя там Мельбурны. Але ці ёй гэта трэба? Яе таямніцы трэба самому разгадаць. Без падказак.