У адказ на "Является ли Гродно католическим городом?"

Feb 26, 2016 16:32

Сергей Сноп напісаў " Является ли Гродно католическим городом?" і пост у ФБ. У сувязі з тым, што і там і там адключаная магчымасьць камэнтаваць (у фб для несяброў), пішу свой адказ тут.

"тень на плетень", "человек мелет лишь бы что", "никто не заметит и не призовёт к ответу", "вот это вот разжигание" - шаноўны, вы пра што? Чаму такая агрэсія?

Выйстаўце да сваіх яшчэ дзясятак-другі фотак касьцёлаў - што тады атрымаецца?

На 1891 г. у Горадні было 11.497 праваслаўных і 8.243 каталікоў (і так, юдэяў 29.779) - амаль аднолькава. У 18 ст. і раней, думаю, каталікоў было нашмат болей за праваслаўных.

А цяпер візуальна (так успрымаецца горад):

Каталікі:
Катэдральны касьцёл Сьв. Францішка Ксаверыя (1678)
Калегіюм езуітаў (у цяперашні час турма) і аптэка
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францішканаў
Касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі і кляштар брыгітак
Кляштар дамініканаў
(зруйнаваныя)
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (зруйнаваны расейскімі ўладамі)
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі або Фара Вітаўта (зруйнаваны савецкімі ўладамі)
Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа й кляштар кармэлітаў (зруйнаваны расейскімі ўладамі)
Кляштар аўгустынаў
Кляштар баніфратаў
Кляштар бэрнардынак (зруйнаваны савецкімі ўладамі)

Грэка-каталікі (таксама каталікі!):
Царква Раства Прасьв. Багародзіцы і базылянскі манастыр
(зруйнавана)
Манастыр базыльянаў

Праваслаўныя (калі заўважыце, за выключэньнем 2 - усе другой паловы 19-20 стст.):
Барысаглебская (Калоская) царква (12 ст.)
Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1905)
Царква Сьв. Ўладзіміра (1896)
(зруйнавана)
Царква Верхняя (12 ст.)
Царква прападобнай Марфы (1848)
Царква Сьв. Аляксандра Неўскага (1866)

Крыніца: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F

А цяпер пытаньне: што вы маеце супраць каталікоў?
Previous post
Up