сорак другі тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:
https://www.svaboda.org/a/28521241.html немец
мне пашчасьціла ў Вісьбю пазнаёміцца зь немцам, перакладчыкам (на той час ён змагаўся з Томам Соерам).
прыязны мужчына, з тонкім пачуцьцём гумару, аматар выпіць, сямідзесяцівасьмігадовы Красьціян ніяк ня быў падобны на старога чалавека.
мы зь ім шмат гутарылі, пілі сухое белае, і ў адзін зь вечароў я адважыўся ў яго параіцца наконт таго, што перажываю трагедыю - развод, і гэта была мая ініцыятыва, і я сябе адчуваю здраднікам, злым чалавекам…
Красьціян выслухаў і сказаў, што ён цяпер сам у працэсе разводу, і ён пражыў у шлюбе трыццаць год, і добра, што я раней вырашыўся, да таго, як сям’я скацілася да нянавісьці.