саракавы тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:
http://www.svaboda.org/a/28448368.html могілкі
паехалі на выспу Фор’ё. знайшлі месца, дзе пахаваны Бэргман. здаецца, тут кожны з нас хацеў бы адпачываць пасьля ўсіх нястрымных жыцьцёвых падзеяў. усё сьціпла, усё дзеля таго, каб была магчымасьць затрымацца, паразважаць, паслухаць мора.
пасьля сьмерці Інгмара прах яго жонкі Інгрыд перавезьлі са Стакгольмскіх могілак і пахавалі побач зь ім.
каля магілкі Бэргманаў ёсьць палянка дзесяць мэтраў на пяць, агароджаная кустамі. на гэтай палянцы з 1990-га захоўваюць попел памерлых і адбіваюць іх імёны на агульным камні… калі паглядзець на гэта з боку мастацтва - такі сабе пэрформанс агульнай магілы для швэдаў.