сто словаў ХXХІІ (фікус)

Dec 23, 2016 12:38

трыццаць другі тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/a/28186673.html

фікус

я выпадкова ўбачыў яго ў бары.

ён быў ростам каля сямідзесяці сантымэтраў, і яго выкарыстоўвалі ў якасьці падпоркі для прамежкавых уваходных дзьвярэй да ліфтаў. на ім было паўтара лістка. адзін вялікі і жоўта-чырвоны, а другі напалову абарваны, але яшчэ зялёны. фікус выглядаў закатаваным, і ўсім сваім станам прасіў у мяне дапамогі, расставіўшы ў розныя бакі свае паўтара ліста.

спачатку я яго паліваў кожны тыдзень, калі прыходзіў піць у гэты бар, пакуль не заўважыў трэці ліст.

счакаўшы, калі бармэн будзе заняты, я скраў яго.

цяпер фікус ростам мне па грудзі, аброслы, як куст, і зялёны, як елка.

а.і.бацкель, кніга, стыхія, 100 словаў, радыё свабода, квадратурынавы маёнтак, герой

Previous post Next post
Up