валасы

Dec 03, 2016 09:41

я люблю хадзіць стрыгчыся ў барбершоп, бо пільна сачу за тым як выглядаю, і давяраю гэта - прафэсыяналам.

сяджу ў крэсле, побач са мною стрыжэцца мужчына, якога я адразу заўважыў калі той увайшоў, бо ён быў у сінім пінжаку з залатымі, клюбнымі гузікамі, а такое ў Менску - рэдкасьць.

мужчына стрыжэцца і пье амэрыкана, а валасы туды з галавы сыплюцца, як апалае лісьце. у кубку ўжо больш зрэзаных валасоў чым той кавы.
мужчына працягвае піць, і нават жаваць.
майстар мужчыне:
- мо новую каву?
- а не, усё добра, гэта ж мае валасы, сваё…

і тут нават клюбны брытанскі пінжак яго не выратаваў.


а.і.бацкель, кніга, назіраньне, чалавек, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up