водгук ад Людмілы Рублеўскай на кнігу "яблыневы маёнтак"

Sep 20, 2016 18:21

Аляксандр І.Бацкель. Яблыневы маёнтак. 2015. «У маiм маёнтку спачатку, акрамя прусакоў i занядбанага гарода, нiчога не было, але паступова з’явiлiся трусочак Гамлет, сабака Карнэль, барада Патрык, вушы Ван Гога i Бетховена»... Iмя, пазначанае на вокладцы - Бацкель, - таксама лiтаратурны персанаж, прыдуманы сапраўдным аўтарам, Сяргеем Календай. Гэткi мройнiк i мiзантроп, якi з тлумнага гораду пераехаў жыць на хутар, асвойваецца i пiша свае нататкi. Вельмi шчырыя, што нагадваюць запiсы ў блогу, якiмi насамрэч i з’яўляюцца. Загалоўных лiтар i пафасу ў тэкстах няма ад слова «зусiм». Ёсць асоба аўтара, якому ўсё роўна, цi спадабаецца нам тое, што ён пiша. Пры гэтым удалося знайсцi iнтанацыю, калi ў чытача ствараецца iлюзiя, што iдзе размова сам-насам пра вельмi асабiстае. «У маiм жыццi была процьма разнастайных сноў, каляровых i чорна-белых, вусцiшных, сумных, эратычных i рамантычных...», «я тады вучыўся на першым курсе гiстфаку, стаяла позняя вясна, спёка, вучыцца не было нiякага жадання, таму я з сяброўкаю сядзеў у суседнiм двары на дзiцячай каруселi i пiў партвейн...», «упершыню мне не паверылi, калi наша вялiкая кампанiя хлапчукоў, 13 - 15 год, на могiлках камбайнаў падрывала карбiд у пластыкавых бутэльках з вадой». Часам сюжэт зацемкi ўздымаецца да мастацкага абагульнення, часам застаецца на ўзроўнi анекдоту, часам абразiць чыйсцi густ... А ўсё ўцале ўтварае яркую карцiну свету, у якiм жывём мы i вось такiя чуйныя, скептычныя, таленавiтыя даўншыфцеры. Гэта нагадала мне практыкаванне ў студэнтаў-артыстаў: угледзецца ў штосьцi банальнае, ну хаця б уласную даланю, нiбыта ў першы раз, i захапiцца, i заўважыць адбiтак сусвету.
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/literatura/article/yabloki-izgnaniya.html

http://www.sb.by/literatura/article/yabloki-izgnaniya.html

а.і.бацкель, водгук, яблыневы маёнтак, проза, рэцэнзія

Previous post Next post
Up