Feb 21, 2016 22:58
гэта было так.
я чакаў сябра ў адной запыленай друкарні. рабіць было няма чаго, таму я разглядаў працаўнікоў, што сядзелі ў пакоі шчыльна адзін да аднаго, і былі заваленыя стосамі паперак, раздруковак, кардонак і іншай непатрэбшчынай.
адзін стары і патлаты вярстальнік-дызайнэр зацікавіў мяне. ён сядзеў ссутулены і адным вокам трымаў нейкі мікраскоп гадзіньшчыка. гэты гном так засяроджана корпаўся, што мяне гэта зачаравала.
Я доўга б назіраў за ім, але тут пачуўся голас:
“ну хочаш я табе пазычу 100 тысяч і ты набудзеш сабе новую мышку?!”
“не, дзякуй, мне мая падабаецца, старая, з шарыкам…”
на стале “гадзіньшчыка” ляжала прэпараваная старая мышка, дэталькі ад якой ён замілавана праціраў сьпіртам. я такія мышкі бачыў у эпоху Майкрасофт 98.
кніга,
назіраньне,
проза,
чалавек,
няёмкасьць,
квадратурынавы маёнтак