Feb 17, 2016 13:32
ніколі не было нам шчасьця на раство і новы год. заўжды здаралася штосьці самае горшае за год:
бацька шмат піў і яго прывозілі зьбітым і паламаным.
брат рэзаў сабе вэны сярод гаражоў, да гэтага выпіўшы пяць бутэлек глікадзіна, а да гэтага пасварыўшыся з дзяўчынаю. І мы ўсю ноч езьдзілі шукалі яго у прыёмных адзяленьнях бальніц.
на раство мама даведалася што ў бацькі ёсьць палюбоўніца, якая шле яму смскі.
мінула восем год, як на раство ў мамы бралі аналізы, а на новы год, роўна 31-ага, пазванілі і сказалі: “3-яя стадыя, праз два дні будзе тэрміновая апэрацыя”.
усе гэтыя сьнежаньскія сьвяты заўсёды рыхтавалі мяне да горшага, каб потым, вымыўшы сьлязьмі сваё сэрца і душу, я мог пачаць жыць далей, з пакамечаным дзяцінствам на ссунутай сьпіне.
кніга,
назіраньне,
цела,
жыць,
квадратурынавы маёнтак,
герой,
успамін,
выпіць,
жанчына