стары

Jan 03, 2016 21:57

мінула дзесяць год як я шчыльна сябраваў з адной маладой сям’ёй. сяброўства нашае падзяляў алькаголь і толькі. яны абодва былі старэйшыя за мяне на два гады, для маладосьці гэта мела нейкае значэньне.

і вось учора я сутыкнуўся зь імі. выглядалі абодва як алканаўты-бамжы, нават здагадацца якога яны пола было цяжка. спынілі мяне на вуліцы, пачалі ахаць і охаць, нагадваць мне пра былыя часы, а потым жонка яго прамовіла: “слухай, ну ты стары стаў! жах!”
і гэта я стары!? вегетарыянец, які кінуў курыць шэсьць год таму і ўжывае алькаголь толькі па ўік-эндах!

кніга, сябра, назіраньне, проза, чалавек, жыць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up