100 словаў VIIІ (вочы)

Jul 03, 2015 10:08

восьмы кароткі тэкст на Радыё Свабода ў праэкце "100 словаў":

http://www.svaboda.org/content/article/27105847.html

вочы

«мы былі такія бедныя, што я вымушаная была зімою насіць кеды і спартовую чырвоную куртку. кожную раніцу я бегла на працу. так сагравалася і выдавала на спартсмэнку.

у нас кожны дзень ежа была аднолькавая: бульба, цыбуля і шматок жоўтага сала. я на старым ровары выяжджала са сваім хлопцам за горад у лес кахацца, бо мы здымалі аднапакаёўку на пецярых.

але дамоў, у Карэю, нават і думкі няма вяртацца, бо Менск пры любым раскладзе больш прывабны і пэрспэктыўны».

распавядала мне мая сяброўка, а я куляў кілішкі і слухаў.

на двары быў сьвежасьпечаны Міленіюм.

у мяне былі грошы, каб забясьпечыць гэтае дзяўчо.

100 словаў, радыё свабода, творчасьць, каханьне, жанчына, жыць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up