пяты кароткі тэкст на Радыё Свабода ў праэкце "100 словаў":
http://www.svaboda.org/content/article/27022348.html закладка
у мяне зьявілася новая фобія. кожны раз, калі я раскрываю кнігу, якую чытаю, натыкаюся на закладку: фотаздымак Кафкі і пералік яго раманаў - падарунак ад сябра, які ён набыў у музэі Кафкі ў Празе.
кожным разам, калі бачу гэтую закладку, мне становіцца сорамна, што я напісаў сёньня дзьве старонкі раману, і гэтыя старонкі - вымучаныя, нязграбныя і выглядаюць сіроткамі.
я адкладаю чытаньне і сядаю за стол пісаць, але ў выніку нічога не пішу, бо таксама неяк няёмка, што вось я пабачыў Кафку і мяне панесла пісаць.
вар’яцтва. давялося схаваць закладку ў кнігу, якую ўжо прачытаў, каб тая не засмучала мяне.