"маёнтак рыбы" ў менску

Nov 26, 2014 21:50

Originally posted by backel_k at "маёнтак рыбы" ў менску
28 лістапада 2014

у "Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва" (пр. Незалежнасці 47) у канферэнц-зале

17.00

адбудзецца аўтарскае чытаньне кнігі

аляксандра і. бацкеля "маёнтак рыбы"

Уваход па музейных квітках

аляксандар і. бацкель - пісьменьнік, аўтар раману "Мімікрыя. Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў". жыве на сялібе, якая засталася яму ў спадчыну, вучыўся на гістфаку БДУ, некалькі год спрабаваў уладкавацца ў сталіцы. цяпер жыве далёка ад цывілізацыі, прысьвяціўшы сябе творчасьці, экаежы і экапітву.

"маёнтак рыбы" - вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы.

рэпост вітаецца!


кніга, проза, імпрэза, маёнтак рыбы

Previous post Next post
Up