нічога сабе!
Альгерд Бахарэвіч пра мяне і маю кнігу на Будзьме!
Кніга, забытая ў садзе
Для гарадскога чалавека з’ехаць у вёску, у мястэчка, на хутар - гэта прыкладна тое самае, што эміграцыя на іншы кантынент. Але з’язджаюць - з тым жа імпэтам, з якім раней імкнуліся ў горад. Чалавечыя прылівы і адлівы - і той, хто не трапляе ў гэты рытм, састарыцца першы.
Гарадскія людзі мусяць сачыць за мовай, за сабой, за навінамі і іх абнаўленнямі - і адзін за адным. Мо таму яны і рвуцца адсюль туды, дзе іншыя правілы? Пакуль не позна, пакуль яшчэ можна ўратавацца.
“…вось мне трыццаць тры, і я тут адзін, і мне гэта падабаецца”.
Здаецца, простыя словы - а насамрэч цэлая філасофія.
Так і Хрыстос мог сказаць. І Рабінзон Круза, і Чарлз Букоўскі, і чалавек з суседняга пад’езда, імя якога ты не ведаеш і, хутчэй за ўсё, не даведаешся ніколі. Тое, што табе трыццаць тры - гэта твае праблемы.
(далей па спасылцы:
http://budzma.by/news/alhyerd-bakharevich-kniha-zabytaya-w-sadzye.html