словы

Nov 19, 2014 09:32

калі я быў юнаком, то часта любіў пасьмяяцца з бабулі, то яна прасіла ў мяне праверыць правапіс і граматыку сваіх вершаў, якія я лічыў верхам тупасьці, хоць іх і друкавалі ў некаторых часопісах, але ж усе мы добра ведаем, што друкуюць у некаторыя часопісы!

я штораз казаў бабулі, злосна так, каб яна ня несла розную лухту, каб не павучала мяне і спынілася ўжо нарэшце са сваімі ўспамінамі пра галоднае дзяцінства і пра фашыстаў і пра палякаў і пра савецкіх салдат…
яна любіла так сесьці, скласьці рукі і пачаць: “добра зараз… усё ёсьць… а раней….”, - і заканчвала звычайна, - “абы не было вайны ўнучак… абы не было.”
я сьмяяўся зь яе, старой.
але цяпер, калі пад бокам пачынае варушыцца і скандаваць жудасныя рэчы, такі непрадказальны сусед-вар’ят, я па-іншаму пачаў успрымаць бабуліны словы.

яблыневы маёнтак, пытаньне, жыць

Previous post Next post
Up