Sep 20, 2014 12:25
раней, калі я яшчэ ня жыў у бабуліным маёнтку, калі быў малым падшыванцам, я жыў з бацькамі ў панэльным пяціпавярховіку амаль у цэнтры Нясьвіжа. у мяне быў дзьвюхпавярховы ложак, наверсе звычайна спаў мой брат, а насупраць, каля суседняй сьценцы, да падлеткавага ўзросту жыла сястра.
мне падабаўся мой ложак: зьверху ён абаронены, сьпераду і ззаду таксама - сьценкі, і з правага боку - вялікая панэльная сьценка, на якой вісіць дыван, які грае ролю саграваньня і гукаізаляцыі. з левага боку я павесіў плед, і такім чынам стварыў сабе стоадсоткавую ізаляцыю, бо ў мяне былі свае сакрэты!
па вечарох я дадаткова хаваўся пад падушку і цалаваўся з драўлянаю куклаю сястры, было вусьцішна, але прыемна і цікава...
а глыбокімі начамі я слухаў за сьценкаю суседзяў, іх ложак стаяў каля маёй сьценкі. ў аднапакаёўцы жылі старыя дзед і бабка, дзед звычайна храпеў і гутарыў у сьне, то клікаў кагосьці, то вуснамі выдаваў гукі аўтаматнай чаргі... праз некалькі год яго ня стала, і я стаў слухаць бабульку, звычайна яна спала ціха, але бывала, прачыналася пасярод ночы, бо плакала ў сьне і звала свайго мужа... яна прачыналася, рыпела ложкам і ўключала радыё ці тэлевізар, калі не было запозна для перадач.
я доўгі час слухаў самотнае жыцьцё бабулькі,.
надышоў час, калі я больш не мог цалавацца са сваёй дораўлянай лялькаю, бо старая цяжка захварэла, мне было няёмка - вось я тут свавольствую і здымаю ад жыцьця вяршкі, а за сьценкаю цяжка кашляе чалавек.
раман,
проза,
чалавек,
ружова-пэрсікавае сочыва,
успамін,
жанчына,
герой