Я ўжо неяк
закранаў тэму "страчанай архітэктуры", то бок беларускай архітэктурнай школы першай трэці мінулага стагоддзя, якая пачала было складвацца, але так і не склалася з-за эміграцыі і фізічнага зьнішчэньня яе стваральнікаў у першыя дзесяцігоддзі бальшавізму.
А зараз глядзіце архітэктурны праект, які ўзьнік у часы кароткага існаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі і непасрэдна з гэтым існаваньнем зьвязаны. Гэта праект беларускай гімназіі ў Будславе, выкананы родапачынальнікам беларускага стылю ў архітэктуры Лявонам Вітан-Дубейкаўскім у чэрвені 1918-га году, якраз у той час, калі дзеячы БНР актыўна займаліся наладжваньнем беларускага школьніцтва (варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў краіне адкрыліся сотні беларускіх школ). Пра надзвычай цікавую постаць самога Вітан-Дубейкаўскага раю пачытаць
тут і
тут. Канечне, гімназію не назавеш архітэктурным шэдэўрам, хутчэй гэта проста густоўная пабудова, але цымус тут у іншым: новая архітэктура новай дзяржавы. Архітэктура, адрозная ад таго, што будавалася ў Беларусі за царом - вось што перш за ўсё кідаецца ў вочы пры поглядзе на праект.
Дзякуй паважанаму
chareuski за скан праекту.
Думаю, было б надта сімвалічна, калі б гэты праект калісьсці ўсё-ж ажыцьцявілі.