О-бал-деть!

Sep 23, 2010 16:17

Аказваецца, усё ж існуе фатаграфія, на якой бачны ТОЙ САМЫ бел-чырвона-белы сьцяг! Той самы, узняты над балконам будынку Народнага Сакратарыяту БНР (былы губернатарскі палац, зараз музычная школа на плошчы Свабоды) у лютым 1918-га году пасьля ўцёкаў бальшавікоў зь Менску. Пасьля ўступленьня ў горад немцы сьцяг здымуць.


Здымак проста ўнікальны, бо іншых фотасьведчаньняў існаваньня БНР у 1918 годзе няма (хіба што калектыўны фотаздымак першага ўраду). Фота апублікавана ў "Варце", якую выдаваў Народны Сакратарыят у 1918 годзе. Велізарны дзякуй suziralnik.

Минск, pre-1918, БНР, история

Previous post Next post
Up