Станцыя Менск

Nov 18, 2009 20:50

Так выглядаў стары добры менскі вакзал у 1935-м годзе. Нядаўна надбудаваны другі паверх над цэнтральным парталам цудоўна ўпісаўся ў стылістыку пабудовы. Над уваходам бачым яшчэ гістарычны назоў гораду (а яшчэ ў 1920-я гады назва станцыі была прадублявана ажно на 4-х мовах!). Ужо праз пяць гадоў, у 1940-м, вакзал перабудуюць у савецкім стылі, а ў 1990-я зруйнуюць.

снимки века, Минск, pre-war

Previous post Next post
Up