Свастыка на берасьцейскім народным строі:
Дакладна такога ж саламянага каня Лукашэнка падараваў Клінтану на досьвітку свайго прэзыдэнцтва:
Беларускія музычныя інструменты: скрыпка, бубен, цымбалы
Скульптуры Пятра і Паўла, уніяцкія, вядома, бо ў праваслаўных скульптура чамусьці не практыкуецца:
Каталіцкая ікона з выявай, як кажуць, Радзівілаў:
Ну і галоўнае, што мяне ўразіла - старажытны беларускі абраз (адкрыта справа), замаляваны, відавочна ў 19 стагоддзі, на расейскі капыл (злева):
І шмат-шмат чаго яшчэ!
Увогуле дзіўна, чаму такі цудоўны музэй настолькі малавядомы (мо таму што ён усяго толькі музэй пры Інстытуце мастацтва АН РБ?). Калі я туды прыйшоў, то ён быў зачынены на ключ, і давялося шукаць каго-небудзь, каб адчынілі. У музэі тры залі - народнай творчасьці, старажытнага мастацтва (мноства ўнікальных беларускіх абразоў, скульптураў, кніг 16-19 стст.) і археалогіі (які быў, нажаль, зачынены). Размешчаны музэй па адрасе вул.Сурганава 1/2.