Геапалітыка

Feb 25, 2010 09:27

На другім паверсе цэнтральнай гамбургскай бібліятэкі знаходзіцца яе міжнародны адзьдзел: два дзясяткі стэляжоў зь літаратурай на розных мовах, ад арабскай да віетнамскай. Наведнікаў тут небагата, і толькі ля паліцаў з кніжкамі і часопісамі па-расейску заўжды таўчэцца народ.

Таўчэцца, пазірае падазрона, рухі сутаргавыя, погляды фанабэрыстыя. Немцаў тут не відаць, тут русьсю пахне. Расейскамоўны чытач усяядны. Ён бярэ ўсё, што пад руку трапіцца. Расеец любіць чытаць, чытаньне - ягоная тайная паліцыя, ягоная ядзерная зброя, ягоны крэмль. Яму цяжка стаяць парачкай стэляжоў сярод рознай нерусі, цяжка быць адным з мноства, ён імкнецца да панаваньня, але тут ён заціснуты паміж польскім і швэдзкім адзьдзеламі. Да польскага стэляжа ён павернуты сваім манархічным бокам, на суседні польскі стэляж глядзяць кніжкі з выявамі цароў, генсэкаў і ісьцінна рускіх філёзафаў. А з швэдзкім ён мяжуе - дзеліць паліцы другога стэляжа. Такая вось геапалітыка з паперы і ДСП. Ды камандуюць тут усё адно немцы, і расейскамоўныя з гэтым зьмірыліся.

расея, гамбург

Previous post Next post
Up