Пфорцгайм

Feb 23, 2009 19:20

23 лютага 1945 на нямецкі горад Пфорцгайм упала 379 бомбаў.
За 22 хвіліны авіяналёту загінула 17600 чалавек (больш за 30 адсоткаў насельніцтва). 
Да 98 адсоткаў Пфорцгайму было ператворана ў руіны.

Горад быў заснаваны амаль дзьве тысячы гадоў таму рымлянамі. Ён знаходзіцца ва ўсходнім Шварцвальдзе -- прыблізна там, адкуль родам вугальшчык Пэтэр Мунк, Галяндзец Міхель, Шкляны Чалавечак і іншыя пэрсанажы чароўнай казкі Вільгельма Гаўфа "Халоднае сэрца", якую я зараз перакладаю і якую зьбіраюся выдаць да канца году па-беларуску асобнай кнігай.

нямеччына, час

Previous post Next post
Up