Jul 16, 2008 13:30
Архан Памук піша ў сваёй кнізе "Стамбул. Горад успамінаў" пра машыны, якія разам з пасажырамі падаюць у Басфор:
"...Колькі б ні падала ў Басфор машын, вынік нязьменна адзін і той: пасажыраў уносіць у цёмныя глыбіні, зь якіх няма шляху назад. Хто толькі не знаходзіў там свой прытулак: лямантуючыя дзеці; парачкі падчас сваркі; вясёлыя п'яныя кампаніі; бацькі, што сьпяшаліся дамоў; юнакі, якія правяралі тармазы ў новай машыны; пажылыя людзі,што кепска бачаць у цемры; сябры, што прыпаркаваліся на набярэжнай, каб выпіць гарбаты, - пасьля таго, як кіроўца дае па няўважлівасьці пярэдні ход замест задняга, яны нават не пасьпяваюць зразумець, што здарылася... ...Машына, якая ўпала ў ваду, не ідзе камнем на дно, - на нейкае імгненьне яна быццам застывае на паверхні. Людзі, што стаяць на беразе, бачаць жах на тварах тых, хто вось-вось зьнікне пад вадой... Потым машына плаўна пагружаецца, і плынь зносіць яе ў цёмныя глыбіні".
На гэтай жа старонцы: Як выбрацца з машыны, што ўпала ў Басфор?
1.Не паддвайцеся паніцы. Зачыніце вокны і чакайце, пакуль машына не напоўніцца вадой. Адамкніце замкі дзьвярэй. Усе мусяць сядзець нерухома.
2.Калі машына працягвае пагружацца, націсьніце на ручны тормаз.
3.Калі вада дойдзе амаль да самага даху, набярыце ў лёгкія паболей паветра, павольна адчыніце дзьверы і асьцярожна выбірайцеся з машыны.
цытаты