Jan 18, 2008 13:22
“Я пішу, бо злы на ўсіх вас, на кожнага.
Я пішу, бо люблю ўвесь дзень сядзець у пакоі і пісаць.
Я пішу, бо магу браць удзел у рэальным жыцьці, толькі зьмяняючы яго.
Я пішу, бо хачу, каб іншыя, увесь сьвет ведаў, як мы жылі і жывем у Стамбуле, у Турцыі.
Я пішу, бо люблю пах паперы, асадкі і атраманту.
Я пішу, бо веру ў літаратуру, мастацтва раману, больш чым у што-кольвечы іншае.
Я пішу, бо гэта звычка, схільнасць.
Я пішу, бо баюся, што мяне забудуць.
Я пішу, бо люблю славу і зацікаўленьне, якія прыходзяць разам з творчасьцю.
Я пішу, каб заставацца сам-насам з сабой.
Напэўна, я пішу, бо спадзяюся зразумець, чаму я такі злы на ўсіх вас, такі дужа злы на кожнага.
Я пішу, бо люблю чытаць.
Я пішу, бо пачаўшы раман, эсэй, старонку, хачу скончыць.
Я пішу, бо ўсе чакаюць, што я напішу.
Я пішу, бо маю дзіцячую веру ў несьмяротнасць бібліятэк і ў тое, як мае кніжкі стаяць на паліцы.
Я пішу, бо мяне захапляе ператвараць усю прыгажосьць і ўсё багацьце сьвету ў словы.
Я пішу не для таго, каб распавесьці, а каб выдумаць гісторыю.
Я пішу, каб унікнуць прадчуваньня таго, што існуе месца, куды я мушу патрапіць, але - як у сьне - не магу.
Я пішу, бо так і ня стаў шчасьлівым.
Я пішу, каб стаць шчасьлівым.”
цытаты