Strong opinions

Oct 06, 2007 23:36



ІНТЭРВІЮ АСІРЫЙСКАМУ ТЭЛЕБАЧАНЬНЮ

Якую ролю адыгрывае літаратура ў сучасным соцыюме? Дзе яе месца ў грамадзтве спажываньня, мэдыяў, глямуру й высокіх тэхналёгіяў? Як вы ставіцеся да літаратурных тэкстаў, якія зьмяшчаюцца ў інтэрнэце? Як падзяляеце, і ці падзяляеце наогул, літаратуру на сучасную ды актуальную?

Для мяне відавочна, што нейкі ўплыў ( Read more... )

інтэрвію

Leave a comment

Re: Пра дэмакратыю і правы чалавека bacharevic October 9 2007, 08:24:01 UTC
Гаворка йдзе не пра тое, што можа дазволіць сабе беларус у замежжы, а пра тое, якія правы ён мае на радзіме.

У Нямеччыне літаратараў ня дзеляць на "паслухмяных" і "непаслухмяных". І сродкі масавай інфармацыі тут адкрытыя для ўсіх. Натуральна, запрашаючы кагосьці выступіць з тэлеэкрану або газэтных старонак, журналісты кіруюцца здаровым разьлікам, бо тут капіталізм і трэба зарабляць грошы. Але ж нікога не пазбаўляюць слова за тое, што ён ня згодны, напрыклад, з палітыкай ураду або канцлера. І пагатоў удзельнікаў мітынгаў і дэманстрацыяў тут не зьбіваюць і не саджаюць. Хіба што калі яны паводзяць сябе занадта агрэсіўна й нясуць пагрозу правапарадку (беларусы, якія стаяць на плошчы са сьвечкамі ў руках, напэўна, успрымаюцца нашай ўладай менавіта так. Мусіць, ва ўладзе спрэс сядзяць былыя пажарнікі))). Любы літаратар можа друкавацца тут, не баючыся, што ён скажа нешта ня тое й выданьне, дзе ён друкуецца, пасьля гэтага закрыюць. Тут можна набыць любы часопіс, незалежна ад таго, якіх поглядаў прытрымліваецца рэдактар. Тут ніхто не забароніць пісьменьніку сустрэцца з чытачамі, калі гэтаму пісьменьніку не падабаецца дзейная ўлада. Тут звышвысокі ўзровень грамадзкае талерантнасьці. Тут палітык, які прапагандуе нацызм і заклікае ізалявацца ад сьвету, ня мае шанцаў на посьпех. І ніхто не падтрымае палітыка, які захоча абвясьціць ангельскую мову другой дзяржаўнай. Тут... Можна доўга гаварыць пра гэта. Параўнаньне Беларусі зь Нямеччынай папросту не зусім карэктнае. Сваіх праблемаў тут хапае. Але са свабодай слова усё ў парадку. Натуральна, тут паліцыя перасьледуе антыглябалістаў (як правіла, вельмі фанатычных і агрэсіўна настроеных маладых людзей з гарманальным дысбалянсам). Але ж давайце, каб параўноўваць, спачатку дасягнем хаця б такога ўзроўню свабоды.
Так, дрэннае можна знайсьці ў любой краіне. Працытую сябе. Улетку я даваў інтэрвію Радыё Свабода: "У Нямеччыне таксама хапае хамаў і пашлякоў. Але там, у адрозьненьне ад Беларусі, яны не займаюць кіраўнічых пасадаў і не вызначаюць дзяржаўную палітыку".

Чысты, бліскучы, дасканалы менскі вакзал, наколькі я памятаю, шторазу сустракаў мяне летась нейкай дэбільна-аптымістычнай маршавай музыкай савецкіх часоў. Па-мойму, гэта шмат пра што сьведчыць.

Але ж пачакаю адказу.

Reply

euga October 9 2007, 19:36:19 UTC
:))) Я люблю дэбільна-аптымістычную маршавую музыку савецкіх часоў.

Адказ будзе ў суботу ў маім ЖЖ са спасылкай на нашу гутарку тут. Даўно хацела напісаць адзін допіс, а нагоды не было. Зрэшты, пішучы лекцыі на чацвер-пятніцу, абдумваючы сцэнар маіх "дзяцей" на дзень першакурсніка, ускрайкамі сваёй свядомасці я буду старацца зразумець, чым адрозніваюцца маладыя людзі з гарманальным дысбалансам ад адмарозкаў. ;)

Reply

bacharevic October 9 2007, 19:55:03 UTC
Удачы:))

Reply


Leave a comment

Up