Strong opinions

Oct 06, 2007 23:36



ІНТЭРВІЮ АСІРЫЙСКАМУ ТЭЛЕБАЧАНЬНЮ

Якую ролю адыгрывае літаратура ў сучасным соцыюме? Дзе яе месца ў грамадзтве спажываньня, мэдыяў, глямуру й высокіх тэхналёгіяў? Як вы ставіцеся да літаратурных тэкстаў, якія зьмяшчаюцца ў інтэрнэце? Як падзяляеце, і ці падзяляеце наогул, літаратуру на сучасную ды актуальную?

Для мяне відавочна, што нейкі ўплыў ( Read more... )

інтэрвію

Leave a comment

euga October 7 2007, 14:02:59 UTC
Я напісала вялікі водгук, потым успомніла, што дала студэнтам спасылку на твой ЖЖ. І перадумала змяшчаць тут. :)))

Толькі скажу пра ЛП. Ты ж на гэта разлічваў? :) Калі ведаць гісторыю суполкі (як нас выгналі з ЛіМа і забралі назву “Літквартал”, як мы туляліся па бібліятэках) і тое, якой нечаканасцю для нас стала ўпамінанне суполкі ў інтэрв’ю людзей, якія да суполкі ніякага дачынення не маюць (але прымазваюцца), то... Мы збіраемся там, дзе працуе Л.Р. Цяпер гэта СБ.

Я пісала ў дысертацыі і паўтарыла на лекцыі студэнтам, што супольна прасцей здабыць славу. Натуральна, нехта здабудзе, нехта - не. Але занадта просты і прывабны механізм. Так было і з "Тутэйшымі", і з ТВЛ, і з ББЛ, і з Ш. І так будзе з любой іншай суполкай. Можа быць, гэта нават галоўная функцыя любога аб'яднання: прыцягнуць увагу. А далей кожны сам за сябе.

Reply

bacharevic October 8 2007, 09:04:16 UTC
Дзякуй за водгук. Разьлічваў я, па шчырасці, на размову пра літаратуру. А маё выказваньне пра ЛП - гэта ўсё ж хутчэй пра калялітаратурныя справы ( ... )

Reply

Пра дэмакратыю і правы чалавека euga October 8 2007, 19:56:59 UTC
Заўтра напішу, напэўна, паўнейшы адказ. А сёння хуценька...

Альгерд, выкажыся публічна пра дрэннае ў Германіі (я была ў Германіі, ведаю, хоць, зрэшты, дрэннае можна знайсці ў любой краіне). Абяцаю праз тыдзень сустрэць цябе з кветкамі на чыстым, бліскучым, дасканалым мінскім вакзале. :))))

Reply

Re: Пра дэмакратыю і правы чалавека bacharevic October 9 2007, 08:24:01 UTC
Гаворка йдзе не пра тое, што можа дазволіць сабе беларус у замежжы, а пра тое, якія правы ён мае на радзіме ( ... )

Reply

euga October 9 2007, 19:36:19 UTC
:))) Я люблю дэбільна-аптымістычную маршавую музыку савецкіх часоў.

Адказ будзе ў суботу ў маім ЖЖ са спасылкай на нашу гутарку тут. Даўно хацела напісаць адзін допіс, а нагоды не было. Зрэшты, пішучы лекцыі на чацвер-пятніцу, абдумваючы сцэнар маіх "дзяцей" на дзень першакурсніка, ускрайкамі сваёй свядомасці я буду старацца зразумець, чым адрозніваюцца маладыя людзі з гарманальным дысбалансам ад адмарозкаў. ;)

Reply

bacharevic October 9 2007, 19:55:03 UTC
Удачы:))

Reply


Leave a comment

Up