Лістапад зьмясьціў у сябе багата розных падзеяў.
У лістападзе
выступіў у горадзе Грайфсвальдзе на фэсьце "Junge Literatur in Europa"
і адразу ж паляцеў у Менск на вясельле майго сябра Зьмітра Вішнёва
прабавіў некалькі цудоўных вечароў у кнігарні логвінаЎ разам зь яе жыхарамі
падарожнічаў і шпацыраваў па нашым Менску зь Сяргеем Шупам
дзякуючы якому адкрыў для сябе яшчэ адзін Менск (колькі абліччаў у цябе, мой горад?)
і Кацю Ваданосаву
паўдзельнічаў у
прэзэнтацыі кнігі "Іншала, мадона, іншала" ў перакладзе Сяргея
нагаварыўся з бацькамі пра гісторыю нашага роду
добра за добрым напоем пагутарыў зь Віктарам Марціновічам
выступіў упершыню ў жыцьці ў ролі мадэратара -- на
прэзэнтацыі кнігі Сяргея Календы "Кантынэнтальны сьняданак"
прэзэнтаваў у Менску свой "Гамбурскі рахунак"
так і не прэзэнтаваў казкі братоў Грымаў
прыемна зьдзівіўся Шынку ў Лявона
атрымаў у падарунак ад Адама Глобуса ягоную
карцінупабываў на могілках у бабулі
чытаў
Юр'енена і "Сінюю кнігу беларускага алькаголіка"
пазнаёміўся з швайцарскім раварыстам-вандроўнікам Нікаля
пабываў на выставе Жанны Гладко
атрымаў у падарунак кнігу
"Śvieciacca vokny, dy nikoha za jimi"яшчэ раз выступіў у Грайфсвальдзе -- цяпер ужо зь Юрыем Андруховічам
настраляў у ціры нашага Winterdomu на прыстойных памераў мядзьведзя і некалькі дробных прызоў
паклаў жонку ў
шпіталь і праз тыдзень забраў
хваляваўся за яе да звону ў вушах
але ўсё ўжо добра
адаслаў для адной анталёгіі на тэму экзылю падборку ўрыўкаў са сваіх тэкстаў розных гадоў
пазнаёміўся з гамбурскай грузінскай нямецкамоўнай паэткай
адчуваў мэнтальную сувязь з Томасам, які ўдзельнічаў у сэмінары ў менскім Інст. Гётэ з маёй "Пасьлямовай..."
курыў тытунь, піў каньяк, дарыў і падпісваў кніжкі
Рэччу месяца зрабіўся, безумоўна, ружанец. Цудоўная штука, безь якой жыцьця ўжо не ўяўляю.
Люблю такія месяцы, калі ўвесь час нешта адбываецца. Тым прыемней потым залегчы на дно.
А калісьці была такая вось песьня: "Лістапад-лістапад, есьлі жэншчына просіт..."
Не, там, здаецца, пра сьнегапад было.
Click to view