(no subject)

Jan 16, 2012 13:48

Знайшоў-такі і паглядзеў тую бэтэшную перадачу "форум", прысьвечаную белліту.
Пабачыў нямала знаёмых твараў. Увогуле, такія перадачы весялей глядзець, чым слухаць; публіка запрашаецца самая розная -- графаманы, рускаязычныя і ня толькі, жывыя дрэсіраваныя клясыкі, маладыя кар'ерысты, пажылыя канфармісты, чыноўнікі, экспэрт з Масквы на фоне крамлёўскіх зорак...

І ўсе ведаюць, як пісаць і што чытаць.

Ну, і некалькі літаратараў таксама было, для разнастайнасьці.

беларусь, час

Previous post Next post
Up