*
Усё нават горш, чым меркаваў. Фашызм. Карычневыя душагубкі на вуліцах. Пры такім ладзе жыць яшчэ не даводзілася.
*
Выбачаюся перад тымі, каму не хапіла кніжкі
на прэзэнтацыі. Не разьлічылі, недаацанілі. Будзем выпраўляцца. Зрэшты, асабіста я ні на выдаўца, ні на распаўсюд уплываць не магу.
*
Нягледзячы ні на што, прапаную ўсім ахвотным вольным людзям згуляць заўтра, 7 ліпеня, у футбол. Збор а 19.00 каля станцыі мэтро "Усход" (выхад да "Шчасьця"). Маеце мяч -- захапіце. Да сустрэчы
А.