Спрадвечная трагедыя часу

Jul 15, 2014 15:25

Колькі цікавых рэчаў з'явілася ў нашу інфармацыйную эпоху.
Шлях прагрэсу звар'яцела нясецца кудысьці - незразумела, куды. Казаў бы «ad astra», але ж не да іх. Зусім наадварот.
«Прагрэс» заганяе нас у нашыя ўтульныя фатэлькі, каб мы не здолелі нават паварушыцца. Каб мы паступова ператварыліся ў бязвольныя аўтаномныя арганізмы, у якіх няма ніякай патрэбы.
Ці вы мне не верыце? Гэта зразумела. Песімістаў зараз занадта шмат, каб давяраць яшчэ аднаму.
Але ж паглядзіце, колькі зараз развялося дарагіх прышчыпак, у якіх на самой-та справе няма ўвогуле ніякай патрэбы!

Ці вашае люстэрка ў ванным пакоі заўсёды запацеўшае? Не бяда. Люстэркаачышчальнік - вырашыць усе пытанні! Усяго за 130 даляраў!
І гэта не жарт:


Месячнай заробнай платы сярэднестатыстычнага беларуса хопіць хіба што на пяць такіх «ачышчальнікаў».
Гэта толькі прыклад. Я не буду ўзгадваць, колькі зараз каштуюць чахлы для айфонаў ці якія-небудзь конаўкі з прынтамі. Відавочна, што глупа плаціць грошы за такія, падаецца, бескарысныя рэчы. Але ж попыт выклікае прапанаванне.
Крыўдна тое, што ніхто чамусьці не хоча навучыцца рабіць такія рэчы самастойна - грамада спажывання жыве і квітнее. Грамада незалежных людзей с бясконцымі правамі мацней за ўсё залежыць ад тых, хто вырабляе для іх люстэркаачышчальнікі.
А наступіць ж той час, калі спажывацель ужо нікому не будзе патрэбны. Наступіць той час, калі ён купіць сабе кабіну аўтаномнага жыццёзабяспечання і адбудзе ў краіну ўласных мар. Што тады з ім зробяць? Што тады адбудзецца з кожным з нас? Што будзе ўвогуле значыць гэтае слова «чалавек», якім мы зараз ганарліва сябе клічам?
Прагрэс напраўляецца не на тую дарожку. Трэба мяняць яе, і хутчэй.

яшчэ адзін, цэтлік

Up