ІВАЦЭВІЧЫ (Берасцейская вобласць)

Apr 25, 2012 16:02

Івацэвічы старажытны беларускі горад, які ўпершыню ўзгадваецца ў 1588 годзе. У нашай паездке, ён не выклікаў для мяне ніякай ужо цікавасці, бо тут я ўжо была ў 2007 годзе. Але Пашка вырашыў дадаць горад у свой спіс беларускіх вандровак. ( у нас існуе крыху не галоснае суперніцтва, хто дзе быў... нават існуе спіс які пастаянна папаўняецца і выпраўляецца :-)... скажу па шчырасці па Беларусі амаль аднолькавая сітуацыя, але па замежжы я перамагаю. :-))






Гэта царква Дзяржаўнай іконы Божай Маці, якая пачала будавацца на пачатку 90-х ХХ ст. За мой апошні прыезд сюды, была дабудавана званніца, агароджа... і прыведзены сам храм да ладу.



Дугі Струвэ. Знаходзіцца на выяздзе з горада ў накірунку на Косава. Калі не ведаеш дзе шукаць, дык і не знойдзеш. Трэба арыентавацца на белы бетонны плыт. Вось каля яго ў лясочку і схаваны гэты помнік.


Больш падрабязней пра горад і фота Івацэвіч можна паглядзець у пасце за 2007 год.

ІВАЦЭВІЧЫ

Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі Беларусь, Іллініч, Вандроўкі, Юдзіла, Сапега, Пац

Previous post Next post
Up