На Барысаўшчыне ёсць цудоўнае мястэчка Зэмбін, яно вядома ў гісторыі з ХVI стагоддзя. Але для мяне гэты гарадок будзе атаясамлівацца з цудымі рэшткамі касцёла... які калісьці можа адрадзяць.
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў закладзены ў 1609 годзе, але на той час ён быў драўляны. У 1790 годзе стары будынак згарэў і на яго месцы быў пабудаваны за 20 год новы мураваны касцёл.
Напалову разбураны ён усёроўна прыцягвае да сябе турыстаў.
Бо нават і ў такім стане ён з'яўлецца перлінай касцёлаў беларускіх.
Ян знайшоў лесвіцу, ў добрым стане. Па ёй мы падняліся на другі паверх.
Адтуль проста дух захоплівае калі глядзіш уніз.
Хаця мясцовыя мабыць не вельмі захапляюцца духам і касцёлам... бо паўсюль раскідана шмат пустых бутэлек.
А месца сапраўды вельмі яркае і прыгожае.. мы прабылі ў касцёле можа поўгадзіны.
А з'яджаючы Ян прасіў прыяджаць сюды кожныя выходныя... вядома з-за таго што тут можна лазіць.
Каля касцёла знаходзяцца старыя каталіцкія могілкі.
Царква Святога Міхала Арханёла пачынае сваю гісторыю з XVIII стагоддзя. За сваю гісторыю некалькі раз перабудоўвалася. Канчатковы выгляд атрымала ў 1900 годзе калі на месцы згарэлага храма была пабудавана царква.
Таксама яна вызначылася і тым, што на пачатку 1960х гадоў на тэрыторыі Беларусі здымаўся фільм пра вайну і рэжысёр нічога лепшага не прыдумаю, каб у крыху разбураны храм заехаў савецкі танк. Гэта пашкодзіла яго яшчэ болей.
У занядбаным стане ён дайшоў да нашых дзён. І толькі некалькі год таму яго пачалі аднаўляць. А ў скандалы прымаў удзел Мікіта Міхалкоў, які на той момант малады актор кіраваў гэтым танкам.