Ты жа па сьвеце нібыта вандравала. Мусіла бы заўважыць, што так разважаць можа толькі рускі чалавек. Вас што, у аўташколе ня вучаць, што пад'яжджаючы да пешаходнага переходу трэба замедліцца настолькі, каб быць у стане спыніцца, калі раптам хто ступіць на дарогу? У нас іспыт ня здаш калі не затармазіш перад пешаходным пераходам на які паставіў нагу чалавек з іншага боку дарогі(!) Для мяне гэта як "ойча наш" што пры сутыкненьні чалавека і машыны - вінаваты той хто выжыў - кіроўца.
прычым тут рускі чалавек ці не рускі. Проста ў замежжы відаць і людзі іншыя хто дарогу пераходзіць. Да я дзесяць раз падумаю калі пераходзіць калі што. Але проста ёсць такія бабулькі, якія толькі выходзяць з аўтобуса і нясуцца пад колы. Ды з такой хуткасцю. Вядома што вінаваты ва ўсіх выпадках кіроўца. Але на пару тыдняў таму сама бачыла такі выпадак - хлопец паварочвае на жоўтае святло, амаль павольна... а жанчына адразу ад колы кіданулася. І гэта на пешаходным пераходзе. Стаяла, і калі машына каля яе была кінулася. Вядома з ёй нічога страшнага не здарылася, калі не лічыць ссадзіны на наге. Але такіх бабулеш шмат тут.
ды й тут стае кітайскіх пенсіянераў камікадзэ, якія пад колы кідаюцца пасярод дарогі, без усялякіх пешаходных пераходаў; Але на пераходзе пешаход заўжды у сваім праве, каліб яму у галаву ня стрэльнула пераходзіць. Ну на адпаведнае сьвятло канешне. А калі без сьветлафору то ўвогуле заўжды у іх прэарытэт. Я па шчырасьці буду стаяць на пераходзе нават калі проста нехта калі бардзюру стаіць нібыта з намерам перайсьці. І паеду толькі тады, калі той чалавек мне махне "яжджай мол, я проста паветрам дыхаю".
Тут тое ж самае. Але і бабулек як ты кажаш камікадзе хапае. прытым іх даволі шмат. Каля Камароўцы ёсць падземны пераход, і што ты думаеш, туды спускаюцца адзінкі з ліку бабулек, усе астатнія пруцца праз дарогу дзе нават няма пераходу.
А гэта ня толькі ў Міры. Такія ж мы і ў Лідзе бачылі. Мне таксама яны спадабаліся. Бо ў якім выпадку можна будзе казаць "а мы ж табе, дурня, прапярэджвалі")
Так, калі цябе задавяць табе будзе ўжо усяроўна, віноўны кіроўца ці не. Просто калі можна паглядзець і ўбачыць, што кіроўца па нейкіх прычынах не збаўляе хуткасць - трэба застацца на месцы, а не кідацца пад колы са словамі "кіроўца вінаваты". Але што гэта я... Мы гэта разумеем, а вось для тых, хто не - такія шыльды і патрэбны)
Comments 8
Для мяне гэта як "ойча наш" што пры сутыкненьні чалавека і машыны - вінаваты той хто выжыў - кіроўца.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Але што гэта я... Мы гэта разумеем, а вось для тых, хто не - такія шыльды і патрэбны)
Reply
Reply
Leave a comment